Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы міністар замежных справаў Літвы: «Беларусі будзе нададзеная асаблівая ўвага»
13:31, 20/07/2006

Учарашні дзень для былога амбасадара Літвы ў Беларусі Пятраса Вайцякунаса стаў першым у ранзе міністра замежных справаў сваёй краіны. Спадар міністар знайшоў час, каб адказаць на некалькі пытаньняў «Радыё Свабода», нягледзячы на новыя клопаты. Гэтае інтэрвію — першае, якое міністар даў для замежных мэдыяў.

Пятрасу Вайцякунасу не хапіла аднаго тыдня, каб адзначыць першую і апошнюю гадавіну працы ў Беларусі. Аднак і за гэты, параўнальна кароткі тэрмін у былога амбасадара склалася ўражаньне аб Беларусі:

- І ад народу беларускага, і ад зямлі беларускай, і ад таго, што я пабачыў у Менску. Канечне, гэта быў год асэнсаванай дзейнасьці. Паміж суседзямі, беларускім і літоўскім народамі, існуе мноства гістарычных і культурных сувязяў. Але цяпер літоўскім дыпляматам даводзіцца працаваць у Беларусі ў асаблівых варунках, улічваць унутраную сытуацыю і міжнароднае становішча вашай краіны. Я хачу таксама нагадаць, што амбасада Літвы ў Беларусі выконвае яшчэ і функцыі кантактнай амбасды НАТО. І мы робім шмат, каб высьпяваньне грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі знаходзілася ў цэнтры ўвагі нашых эўраатлянтычных інтарэсаў, нашых эўраатлянтычных партнэраў.

-- Якое месца зойме Беларусь у вонкавай палітыцы Літоўскай Рэспублкі?

- Беларусь — гістарычная суседка Літвы. І таму я скажу, што, безумоўна, Беларусі будзе нададзеная асаблівая ўвага.

-- Хто зойме вакантнае месца кіраўніка дыпляматычнай місіі Літвы ў Беларусі замест спадара Вайцякунаса?

- Вядома, сёньня я не магу дакладна адказаць на гэтае пытаньне, паколькі кіраўнікоў літоўскіх дыпмісіяў за мяжой прызначае прэзыдэнт нашай краіны. Але я ўпэўнены, што мы знойдзем у Літве вельмі дасьведчанага і аўтарытэтнага дыплямата, з улікам таго, што я казаў пра значэньне Беларусі й значэньне нашага супрацоўніцтва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: