Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Разгляд справы Юрася Іванюковіча перанесены на жнівень 12:35, 21/07/2006
Разгляд справы Юрася Іванюковіча, які напісаў на шыльдзе беларускай амбасады ў Маскве «Жыве Беларусь!» і «БТ ілжэ!», перанесены на 17 жніўня.
«Суд быў перанесены на 17 жніўня. У сувязі з тым, што не прыйшоў перакладчык. Суд не можа знайсці афіцыйнага перакладчыка з беларускай мовы. Бачыце, якая праблема ў Расіі з перакладчыкам з мовы суседняй краіны. Гэта прэцэдэнтная справа, таму што, наколькі я ведаю, першы раз у Расіі суд прызнаў, што неабходны перакладчык з беларускай мовы. Раней лічылася, што ледзьве няма такой мовы і перакладчык беларусам непатрэбны. Паўстае пытанне, якім чынам яго судзілі, як адбывалася следства без перакладчыка, дапусціўшы масу памылак, нават у тэксце абвінаваўчага заключэння. Ужо не гаворачы пра тое, што лозунг «Жыве Беларусь!» яны пераклалі як «Живёт Беларусь!». Дзе яна жыве і з кім — незразумела. Такім чынам пытанне аб тым, ці нанесеныя страты будынку беларускай амбасады, які знаходзіцца ва ўласнасці суверэннай краіны — Беларусі, маглі вырашыць, не запрашаючы ніводнага прадстаўніка амбасады. Нібыта гэта будынак нейкай дзяржаўнай навуковай установы альбо канторы ў Расіі. Падсумоўваючы, можна зазначыць, што прызналі беларускую мову як замежную, і як афіцыйную, носьбіту якой, як любому замежніку, патрабуецца перакладчык», -- распавёў “Еўрапейскаму радыё” адвакат Станіслаў Маркелаў.