Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 2122 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Помста за плошчу
11:43, 21/07/2006

Кожны тыдзень на кватэру маладой актывісткі з Рагачова Каці Жылінскай наведваюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў, каб уручыць ёй позву ў суд. Дзеўчыне пагражае штраф да 50 мінімальных адзінак.

Маладую актывістку абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэньні пры прыёме грашовых сродкаў, паведамляе www.belngo.info. Паводле бацькі актывісткі, Віктара Жылінскага, такая асада з боку міліцыянтаў і ўладаў пачалася каля 3 тыдняў таму. Прычына такога інтарэсу, на думку сп. Жылінскага, палягае ў актыўнай грамадзянскай пазыцыі іх сям’і. Справа ў тым, што падчас кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі амаль уся сям’я Жылінскіх за сваю грамадзкую дзейнасьць трапляла за краты. А Каця была сярод пратэстоўцаў у намётавым гарадку ў Менску. Пасля выбарчых падзеяў маладая актывістка на працягу некалькіх тыдняў не магла ўладкавацца на працу. Аднак нарэшце пачала рабіць у мясцовым аддзяленьні аднаго з апэратараў мабільнай сувязі. У хуткім часе супрацоўнікі падатковай інспэкцыі абвінавацілі Кацю ў несвоечасовым скасаваньні чэку. У сувязі з гэтым была распачатая адміністрацыйная судовая справа.

В.Жылінскі разглядае гэты факт як ціск на іх сям’ю. Дарэчы, бацькі Каці ня могуць дагэтуль знайсьці працу, хаця Віктар мае юрыдычную і пэдагагічную вышэйшую адукацыю.

На сёньняшня прадстаўнікі судовых і праваахоўных органаў ня могуць уручыць Каці Жылінскай позву ў суд, бо дзеўчына знаходзіцца ў Варшаве па стыпэндыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага.

Нагадаем, перад выбарамі галаву сям’і, Віктара Жылінскага, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і асудзілі на 7 сутак арышту. У намётавым гарадку ў першыя суткі знаходзіўся малодшы брат Косьця. У наступныя дні яго зьмянілі маці Сьвятлана і сястра Каця, якіх затрымалі падчас разгону намётавага гарадку. Сьвятлану пакаралі 7-ю суткамі арышту, Каця адседзела на Акрэсьціна 4 сутак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: