Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя беларускай салідарнасьці ўпершыню праведзеная ў Турцыі 12:29, 21/07/2006
У ліпеньскі Дзень беларускай салідарнасці адзін з грамадзянаў Беларусі правёў асабістую акцыю ў Турцыі.
Адзін з актывістаў маладзёвага руху са Сьветлагорску (Гомельская вобласць), знаходзячыся ў гэтыя дні ў горадзе Сідэ, 16 ліпеня запаліў на вуліцы сьвечку салідарнасьці. Сідэ – горад на беразе Сярэдзіземнага мора, знаходзіцца ў іле (адміністрацыйнай тэрыторыі) Анталья. Улетку тут шмат турыстаў, па вечарах вуліцы запоўненыя людзьмі.
“На мне была бел-чырвона-белая стужка. Джынсавай вопраткі не было, бо тут вельмі сьпякотна – даводзіцца насіць лёгкае адзеньне сьветлага колеру. Калі я стаяў са сьвечкаю, гэта прыцягнула ўвагу людзей, запстрыкалі фотаўспышкі. У мяне ёсьць здымкі гэтай акцыі – праз колькі дзён, калі вернусь у Беларусь, сябры змогуць пабачыць іх” – распавёў маладзёвы актывіст.
Сябры грамадскіх аб’яднаньняў у Сьветлагорску неаднаразова праводзілі акцыі салідарнасьці на вуліцах свайго гораду; былі і спробы міліцыі разагнаць удзельнікаў акцыі, і дастаўленьне грамадзянаў у пастарунак. Зараз, у летні пэрыяд, многія з мясцовых маладых людзей знаходзяцца ў паездках, у тым ліку і за мяжой. Але 16 чысла штомесяц, лічаць яны, у любым месцы планеты беларусы мусяць выказаць салідарнасьць з усімі, хто выступае за свабоду і дэмакратыю на Радзіме.