Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з роднымі актывістаў «Партнерства»
18:09, 24/07/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся сёння з роднымі палітзняволеных сяброў грамадзянскай ініцыятывы “Партнерства” Аляксандра Шалайкі, Цімафея Дранчука, Эніры Браніцкай і Мікалая Астрэйкі, суд над якімі пачнецца 28 ліпеня ў Мінску.

Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што да судовага працэсу над актывістамі “Партнерства” павінна быць звернутая максімальная ўвага як у Беларусі так і па-за яе межамі.

- Гэтыя мужныя людзі, якія знаходзяцца за кратамі, павінны адчуваць падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сёння на іх аказваецца моцны псіхалагічны ціск, таму наша салідарнасць стане для доказам таго, што іх памкненні не будуць марнымі. Нягледзячы на тое, што працэс над сябрамі “Партнерства” будзе закрытым, пад будынкам суда павінна быць шмат людзей. Палітычная мэтазгоднасць справы – відавочна. Улада баіцца праўды, яна знішчыла незалежны друк, незалежную сацыялогію, гэтым судом яна імкнецца спыніць любыя спробы паставіць пад сумнеў афіцыйныя, выгадныя ёй, вынікі так званых выбараў”, - сказаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Аляксандр Мілінкевіч звернецца таксама да амбасадараў еўрапейскіх краін і ЗША з просьбай прысутнічаць на судовым працэсе над сябрамі “Партнерства”.

Сустрэча, на якой прысутнічалі Віялета Браніцкая (маці Эніры Браніцкай), Паліна Астрэйка (жонка Мікалая Астрэйкі), Вера Куніцкая (жонка Аляксандра Шалайкі) і Юлія Дранчук (сястра Цімафея Дранчука), адбылася з ініцыятывы Камітэта абароны рэпрэсаваных.

Нагадаем, што Аляксандр Шалайка, Цімафей Дранчук, Эніра Браніцкая і Мікалай Астрэйка былі арыштаваныя 21 лютага бягучага году. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Арганізацыя альбо кіраўніцтва грамадскім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія пасягаюць на асобу, правы і абавязкі грамадзянаў”. Сёння ўсе чацвёра знаходзяцца ў СІЗА ГУУС Мінгарвыканкама па вуліцы Валадарскай. Суд над актывістамі пачнецца 28 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: