Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
2425 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасол ЗША: «Жадаю ўсім беларусам свабоды й мірнага жыцьця»
16:23, 24/07/2006

Пасол ЗША Джордж Крол завяршыў дыпляматычную місію й сёньня пакінуў Беларусь. Перад тым, як выправіцца ў аэрапорт і вылецець на радзіму, ён наведаў Курапаты, Усходнія могілкі Менску, а таксама даў эксклюзіўнае інтэрвію Радыё Свабода.

На разьвітаньне зь Беларусьсю Джордж Крол усклаў кветкі каля мэмарыяльнага знаку ў Курапатах, на плошчы Перамогі, а таксама да магіл Васіля Быкава й Уладзімера Караткевіча. Вось што сказаў спадар Крол «Радыё Свабода» адразу пасьля ўскладаньня кветак.

“Гэта мой апошні дзень у Беларусі ў якасьці амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі, і сёньня я ад’яжджаю. Тут ляжаць слынныя Васіль Быкаў і Ўладзімер Караткевіч. Гэтае месца вельмі значнае для беларусаў і ўсіх сяброў Беларусі. І для мяне асабіста вялікі гонар быць сёньня зь імі й пакласьці кветкі да магіл Быкава й Караткевіча. Лічу, што ў маёй душы Беларусь – як другая радзіма”.

Джордж Крол кажа, што рады вярнуцца на радзіму й сустрэцца з роднымі й сябрамі. Але й тут амбасадар ЗША пакідае шмат сяброў. Таму хоць і далёка цяпер будзе Беларусь, ды застанецца ў ягоным сэрцы назаўжды. У апошнім інтэрвію ў якасьці амбасадара ЗША ў Беларусі спадар Крол заявіў наступнае.

“Жадаю ўсім беларусам свабоды й мірнага жыцьця. Каб грамадзяне краіны не сядзелі ў турмах за свае палітычныя ці рэлігійныя погляды. І ўсіх беларусаў, якія цяпер сядзяць у турме, трэба вызваліць. Я жадаю ўсім беларусам міру й лепшай будучыні ў дэмакратычнай і свабоднай краіне, як тое й належыць”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: