Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 2526 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязьню Фінькевічу раяць адмовіцца ад недзяржаўнай прэсы
15:59, 25/07/2006

Супрацоўнікі магілёўскай папраўчай установы адкрытага тыпу за мінулы тыдзень двойчы рабілі ператрус асабістых рэчаў палітвязьня Артура Фінькевіча. У выніку, паведамляе “Радыё Свабода”, начальнік спэцкамэндатуры настойліва параіў арыштанту адмовіцца ад атрыманьня недзяржаўных выданьняў – “Нашай нівы”, “Народнай волі”, часопісу “ARCHE” ды інфармацыйных бюлетэняў моладзевых арганізацыяў.

Начальнік спэцкамэндатуры не задаволены зьяўленьнем публікацыяў пра жыцьцё Фінькевіча ў папраўчай установе. У прыватнай гутарцы міліцыянт зазначыў, што зьняволеным не забараняецца атрымліваць прэсу. І дадаў пры гэтым: “Лепей бы яе не было”. Кіраўнік спэцкамэндатуры паведаміў Артуру Фінькевічу, што пры добрым зьбегу акалічнасьцяў праз тры месяцы зьняволены зможа наведаць сваякоў.

Між тым Артур Фінькевіч падсобнікам адпрацаваў першы тыдзень на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства “Dream”, адгружаючы цэглу й прыбіраючы будаўнічы друз.

Актывіста арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: