Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 2627 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыянт прымяніў фізічную сілу да журналіста «Нашай Нівы»
18:49, 26/07/2006

Да кватэры маладзёвай актывісткі Тацяны Елавой пад’ехала яшчэ адна група сілавікоў. Журналістаў не пускаюць у сенцы, дзе знаходзіцца ўваход у кватэру. Пры спробе прайсьці на месца падзеі, журналіст «Нашай Нівы» Зьміцер Панкавец быў жорстка адштурхнуты малодшым лейтэнантам Андрэем Кацюшчэнкам.

Як нагадвае газэта (nn.by), сёньня ў кватэру моладзевай актывісткі Тацяны Елавой прыйшлі супрацоўнікі ў цывільным, але ў кватэры нікога не было. Тады з працы была прымусова дастаўленая маці актывісткі, яе імя таксама Тацяна. На патрабаваньне міліцыянтаў адчыніць дзьверы жанчына адказала, што ня мае пры сабе ключоў. У хуткім часе Тацяна адчула недамаганьне – у яе ішэмічная хвароба сэрца. “Хуткая дапамога” паставіла дыягназ “нейрацыркулярная дыстанія”, медработнікі паведамілі, што ў гаспіталізацыі няма патрэбы. Сярод людзей ў цывільным ёсьць супрацоўнік КДБ, які паказаў пасьведчаньне работнікам “хуткай дапамогі”.

Адначасова ў кватэры сясьцёр Кацярыны і Алены Казак таксама быў вобшук, падчас якога забралі кампутар. Саміх сясьцёр павезьлі ў КДБ.

Алена, маці траіх дзяцей, якія засталіся дома без нагляду, скарділася на дрэннае самаадчуваньне: тэмпература каля 39 С, абвастрылася хвароба нырак.

Таксама праводзіцца ператрус у кватэры актывісткі Тацяны Дзядок. Тацяна Дзядок была адной з абаронцаў намётавага мястэчка, адседзела 10 сутак на Акрэсьціна. Узначальвае Першамайскую раённую арганізацыю АГП.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: