Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаванага актывіста (Фота) 11:54, 26/07/2006
У Менску прайшла акцыя ў падтрымку моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава, які 22 ліпеня быў выкрадзены невядомымі людзьмі, моцна зьбіты і вывезены за межы сталіцы. Каля дзясятка маладзёнаў завязалі сабе чорнымі стужкамі рты і сталі ў ланцуг, закінуўшы рукі за галаву, паведаміла газэта “Наша Ніва” (nn.by).
«Мы лічым, што Дзяніса перасьледуюць за яго грамадзянскую пазыцыю і гэта недапушчальна», - гаварылася ва ўлётках, якія раздавалі на вуліцы Маскоўскай паплечнікі актывіста.