Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень беларускай незалежнасьці адзначаць таксама ў Варшаве 11:21, 26/07/2006
27 ліпеня – 16 гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Беларускія студэнты, выключаныя з вузаў за ўдзел у акцыях пратэсту і якія зараз навучаюцца ў Польшчы па стыпэндыяльнай праграме імя Кастуся Каліноўскага, зьбіраюцца прыйсьці 27 ліпеня ў 13.00 да беларускай амбасады ў Варшаве і павіншаваць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі
з сапраўдным Днём незалежнасьці.
“Нажаль, сёньняшні аўтарытарны беларускі рэжым не прызнае і не адзначае гэтую дату. Але мы, беларускія студэнты, адлічаныя з ВНУ за сваю грамадзкую дзейнасьць і палітычныя перакананьні, не забываем сапраўдную гісторыю сваей Радзімы”, -- заяўляюць студэнты.
У праграме акцыі: перадача торту й сьвяточнага звароту да беларускай дыпмісіі, адпраўка віншавальных паштовак рэктарам беларускіх ВНУ, адкуль выключаюць студэнтаў за палітычныя погляды, сьпяваньне нацыянальнага гімну й ушанаваньне сапраўдных герояў Беларусі.