Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акадэмік Вайтовіч: «Нам такі спадарожнік не патрэбны» 10:44, 27/07/2006
Ці патрэбны Беларусі спадарожнік і ці варта ёй станавіцца касьмічнай дзяржавай? Акадэмік Аляксандар Вайтовіч мяркуе, што беларускі бок з дапамогай “БелКІ” мяркуе далучыцца да расейскай вайсковай сыстэмы сачэньня і стварыць нейкі імідж.
“Нам такі спадарожнік не патрэбны. Ён амаль нічога не дае Беларусі. Каб сфатаграфаваць Беларусь, трэба 180 дзён ці што і таму ў сельскай гаспадарцы гэта ніякі не памочнік. МНС таксама ня вельмі патрэбна, бо гэта не апэратыўна зусім будзе. Застаецца мапу зрабіць з касьмічных здымкаў. Нам ня трэба гэтыя касьмічныя здымкі асабліва. Можна купіць танна, калі ўзьнікае нейкае геалягічнае пытаньне. Нам ня трэба такія вялікія грошы траціць. Гэта ня той напрамак, дзе мы можам атрымаць нейкія дывідэнды і нам ня трэба сёньня гэта рабіць”, -- заявіў акадэмік для «Радыё Свабода».