Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адбылося разьвітаньне зь Янкам Брылём (фота) 16:46, 27/07/2006
Сёньня адбылося пахаваньне народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля. Разьвітацца зь ім прыйшлі дзясяткі вядомых палітыкаў, літаратараў, мастакоў. Сярод іх – Васіль Сёмуха, Анатоль Бутэвіч, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Рагойша, Алесь Разанаў, Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, Валеры Шчукін. Шмат людзей прыйшло зь бел-чырвона-белымі кветкамі. Ля дома Янкі Брыля сабралася каля 400 чалавек.
Труну з кватэры вынесьлі да пад`езду, дзе адбыўся кароткі жалобны мітынг. Слова бралі Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі, Алесь Пашкевіч і іншыя. У гэты час прадстаўнікі моладзі БНФ узьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі з чорнымі стужкамі, а людзі засьпявалі "Магутны Божа".