Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 2728 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёньня – 100 гадоў з дня нараджэньня Ежы Гедройца
17:40, 27/07/2006

Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Ежы Гедройца – выбітнога дзеяча польскай паваеннай іміграцыі, рэдактара часопіса “Культура”, які нарадзіўся ў Менску і быў, сярод іншага, гарачым прыхільнікам прысуджэньня нобэлеўскай прэміі Васілю Быкаву, папулярызатарам творчасьці беларускага пісьменьніка.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, ролю парыскай “Культуры” для незалежніцкага, патрыятычнага выхаваньня некалькіх паваенных пакаленьняў палякаў немагчыма пераацаніць. Нешматлікія паасобнікі часопісу, якія кантрабандным шляхам перапраўляліся з Францыі ў камуністычную Польшчу, былі сапраўдным глытком сьвежага паветра – там друкаваліся Чэслаў Мілаш, Вітольд Гамбровіч, іншыя літаратары, чыю творчасьць улады народнай Польшчы не віталі.

Ежы Гедройц, дарэчы, у адрозьненьне ад значнай часткі польскіх элітаў, яшчэ на пачатку 1990-х гадоў мінулага стагодзьдзя добра разумеў важнасьць “беларускай праблемы” ў сучаснай Эўропе.

Атрымліваючы ступень ганаровага доктара Беластоцкага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, ён сказаў: “...наша пазыцыя на Захадзе будзе ацэньвацца паводле нашай ролі на Ўсходзе. І тут галоўнае – праблема Беларусі. Перадусім, мы павінны выправіць усе памылкі мінулага”.

У 1998 годзе выйшаў адмысловы беларускі нумар часопісу “Культура”.

Гедройц актыўна цікавіўся асобай Васіля Быкава – меў намер папулярызаваць творчасьць вялікага беларускага пісьменьніка і падтрымліваў вылучэньне ягонай асобы на атрыманьне нобэлеўскай узнагароды ў галіне літаратуры – у гэтай справе рэдактар “Культуры” вёў ліставаньне з Сакратам Яновічам.

“Гэта насамрэч выдатная ідэя. Калі б атрымалася яе рэалізаваць, дык гэта, вы маеце рацыю, вельмі сур’ёзна паўплывала б на сытуацыю ў Беларусі”, – пісаў Гедройц Яновічу.

Ежы Гедройц, якога ў Польшчы называлі “сумленьнем народу”, аднак, не пасьпеў як сьлед заняцца справай Нобэлеўскай узнагароды для Васіля Быкава – ў 2000 годзе ён памёр.

Гэты год абвешчаны ў Польшчы годам Гедройца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: