Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі забароняць белы і чырвоны колер? 12:19, 27/07/2006
Намесьніку старшыні адміністрацыі Цэнтральнага раёну ў ідэалягічных пытаньнях Андрэю Гарбачову не спадабаліся будаўнічыя стужкі, якія агароджвалі месца правядзеньня пляжнага пленэру “Легенды зь пяску”. Вэртыкальнік убачыў у іх колерах праявы забароненых нацыянальных сымбаляў і запатрабаваў прыбраць.
Нагадаем, што на днях у Гомелі на набярэжнай ракі Сож адбыўся плэнэр “Легенды зь пяску”. Падчас яго беларускія краязнаўцы і скульптары стварылі 10-мэтровага цмока зь пяску. Мэтай імпрэзы зьяўлялася разьвіцьцё пляжнай культуры і прапаганда беларускай гісторыі.
Пленэр ладзіўся пры падтрымцы мясцовых уладаў, таму выкарыстаньне нацыянальных сымбаляў было немагчымым. Аднак намесьнік старшыні адміністрацыі Цантральнага раёну Андрэй Гарбачоў усё ж такі ўбачыў падчас імпрэзы праявы “нацыяналізму”. Хаця, па словах удзельнікаў, цмок быў абнесены звычайнымі бел-чырвонымі стужкамі, з дапамогай якіх абгароджваюць будаўнічыя аб’екты, паведамляе Асаблея НДА.