Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень незалежнасьці ў Берасці: таксама ёсць затрыманыя 10:34, 28/07/2006
27 лiпеня ў Берасцi меўся адбыцца дазволены ўладамi мiтынг "За Свабоду! За незалежнасць!", прысвечаны 16-й гадавiне прыняцця Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Рэспублiкi Беларусь. Аднак вечарам 25-га лiпеня стала вядома, што Берасцейскi гарвыканкам забаранiў праводзiць мiтынг. Нагода - у горадзе з`явiлiся ўлёткi з агiтацыяй супраць iснуючага дзяржаўнага ладу з мэтай дэстабiлiзацыi абстаноўкi ў горадзе i ў рэспублiцы. Аднак, негледзячы на штогадзiнныя абвесткi па мясцовым радыё i тэлебачаннi, у 17-30 каля 250 прыхiльнiкаў дэмакратычных сiл сабралiся каля стадыёну “Будаўнiк”. Людзi прыйшлi з нацыянальнымi i партыйнымi сцягамi, валанцёры кампанii "За свабоду" дарылi жанчынам ружы, апавiтыя бел-чырвона-белымi стужкамi, паўсюль раздавалiся значкi "За свабоду", якiя людзi адразу чаплялi на адзенне.
За ходам падзеяў назiралi каля 30 мiлiцыянтаў, шмат з якiх былi ў цывiльным. Да некаторых актывiстаў у iх перыядычна ўзнiкалi пытаннi. Так, за распаўсюд бюлетэняў "Моладзь БНФ" i "Навiны БНФ" на самым пачатку схода быў затрыманы сябра Партыi БНФ Вiталь Коўш. Актывiст кампанii "За свабоду" Андрэй Шарэнда выклiкаў зацiкаўленасць мiлiцыянтаў тым, што трымаў у руках вялiкi пакунак з ружамi.
Бел-чырвона-белыя стужкi, якiмi былi апавiтыя ружы, мiлiцыянты расцанiлi як незарэгiстраваную сiмволiку. Сп. Шарэнда адзначыў, што стужкi былi купленыя ў ЦУМе i параiў мiлiцыянтам арыштаваць прадаўцоў, якiя распаўсюджваюць незарэгiстраваную сiмволiку. Але фармальнай прычынай для ягонага затрымання стала налепка "За свабоду", якой сп. Шарэнда заляпiў герб на сваiм уласным пашпарце. Як аказалася, гэта забараняцца. Перад затрыманнем ён паспеў перадаць кветкi паплечнiкам. Абодвух актывiстаў завезлi ў Маскоўскi РАУС, а пасля заканчэння акцыi адпусцiлi, не складаючы пратаколаў. Мiлiцыянты вярнулi таксама i бюлетэнi, пакiнуўшы сабе па адным асобнiку, - пачытаць. Яшчэ адну актывiстку - Таццяну Вялiчкiну - затрымалi за распаўсюд значкаў. Пры ёй быў знойдзены нацыянальны сцяг. Пасля заканчэння акцыi яе адпусцiлi, вярнуўшы i значкi i сцяг.
Арганiзатар мiтынга, старшыня Берасцейскай абласной арганiзацыi Партыi БНФ Юрый Губарэвiч распаўсюдзiў каля 300 ксеракопiй рашэння гарвыканкама аб забароне мерапрыемства. Праз мегафон, якi быў ветлiва прапанаваны мiлiцыянтамi, ён ад iмя арганiзатараў мiтынга прынес сабраўшымся прабачэннi, але ўсклаў усю адказнасць за зрыў мерапрыемства на гарадскiя ўлады, якiя будуць, паводле ягоных словаў, адказваць за свае незаконные дзеяннi ў судзе.
- Мы лiчым рашэнне аб забароне мiтынга незаконным i будзем абскарджваць яго ў судзе. Мы будзем патрабаваць абавязаць гарвыканкам выдаць дазвол на правядзенне гэтага мiтынга на 8-е верасня, - адзначыў сп. Губарэвiч.
Па словах сп. Губарэвiча, арганiзатары мiтынга папрасiлi Аляксандра Мiлiнкевiча, якi планаваў сустрэцца сёння з берасцейцамi, не ехаць на сённяшнi сход, каб не даваць уладам падставы арыштаваць лiдэра дэмакратычных сiл за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Іншы арганiзатар мiтынга, кiраўнiк берасцейскай гарадской арганiзацыi Партыi БНФ Дзмiтрый Шыманскi назваў прычыны забароны мiтынга:
- Сваiм рашэннем улады ў чарговы раз падцвердзiлi, што яны выступаюць супраць свабоды. Што гучныя словы пра незалежнасць для iх - не больш, чым шырма, за якой хаваецца прага замацаваць сваё панаванне над беларускiм народам. Аднак улада таксама паказала, што яна баiцца. Улада баiцца пачуць голас народа, баiцца праўды, якая прагучала б на гэтым мiтынгу.