Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палітвязень Артур Фінькевіч ходзіць у сталовую пад канвоям 10:45, 28/07/2006
Як стала вядома прэс-службе Маладога Фронта, у Дзень незалежнасці 27 ліпеня Артура Фінькевіча сёньня цэлы дзень трымалі ў інтэрнаце і не дазвалялі пакідаць установу. Дзіўная рэч адбылася, калі Артур папрасіўся ў сталовую, яго адпусьцілі толькі пад канвоем двух афіцэраў, быццам гэта небяспечны злачынца.
Актывіста арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня.