Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Горках арыштаваны актывіст апазыцыі 12:16, 28/07/2006
Да двух сутак адміністрацыйнага арышту прыгавораны горацкім раённым судом мясцовы прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Дзям’ян Франкоўскі. Гэты прысуд вынесены яму за несвоечасовую выплату штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў які быў назначаны тым жа судом за распаўсюд газэты “Народная воля”. Раніцою 26-га ліпеня сп. Франкоўскі быў тэрмінова дастаўлены ў суд, дзе і падвергся арышту, паведаміла belngo.info.