Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 2829 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кангрэс дэмсілаў будзе скліканы ў выпадку пагрозы незалежнасьці Беларусі
19:28, 28/07/2006

На рэгулярным паседжаньні Палітычнай Рады Аб`яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі абмеркавалі дапаўненьні да пляну дзейнасьці, які быў зацьверджаны на папярэднім паседжаньні. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька выклаў пазыцыю наконт магчымага правядзеньня Кангрэсу АДС. Паводле меркаваньня большасьці, правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў у мінулым фармаце страціла актуальнасьць. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка падкрэсьліў, што Кангрэс павінен быць скліканы ў тым выпадку, калі ўзьнікне пагроза незалежнасьці Беларусі ў сувязі з аб`яўленьнем рэфэрэндуму пра саюз з Расеяй.

Апроч гэтага было вырашана ўдакладніць падзел функцыяў і абавязкаў паміж Палітычнай Радаю й выканаўчым органам (Сакратарыятам). Быў таксама абмеркаваны падыход да мясцовых выбараў.

"Мы мусім разглядаць гэтыя выбары як складовую частку агульнапалітычнай кампаніі, - кажа Вінцук Вячорка. - Зараз мы павінны ўзгадніць сьпісы кандыдатаў па Менску й па абласных акругах для таго, каб супольна весьці працу. Выбары дадуць нам магчымасьць вальней даносіць інфармацыю да людзей".


камэнтароў: 9

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: