Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  12 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Берасьці адбылася акцыя ў падтрымку галадоўнікаў
16:34, 01/08/2006

Раніцай 1-га жніўня каля дзясятка таксовак спыніліся на канцавым прыпынку маршруту №15, блізу рынку аўтазапчастак, што ў мікрараёне “Ўсход”. Тут жа сабраліся прадстаўнікі грамадзкасьці, пераважна моладзь, якія назвалі сяба групай падтрымкі галадоўнікаў. Напярэдадні акцыі валянтэры, а таксама кіроўцы таксі распаўсюдзілі ўлёткі з заклікам “Разам мы пераможам!”, у якіх патлумачваецца прычына галадоўкі берасьцейскіх таксістаў, паведаміла “Радыё Свабода”.

Удзельнікі акцыі не парушалі графіку руху таксовак, і толькі абмежаваліся абмеркаваньнем сытуацыі вакол галадоўкі.

Некаторыя арганізатары наракалі на тое, што ўдзельнікаў акцыі было няшмат. Нават уладальнікі таксовак, што падпадаюць пад прэзыдэнцкі Ўказ, ня ўсе падтрымалі ініцыятыву.

Рада ўладальнікаў таксі, якая амаль штодня абмяркоўвае далейшыя дзеяньні, лічыць: падобныя акцыі трэба праводзіць, аднак, больш рашуча.

Нагадаем: галадоўка доўжыцца ўжо 28-ы дзень.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: