Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Баранавіцкую актывістку могуць выключыць з ліцэю 12:47, 01/08/2006
Моладзевая актывістка Валерыя Бандарэнка была выклікана сёньня, 1 жніўня, на размову ў Баранавіцкі ліцэй № 1, -- паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Як сказалі дзяўчыне, размова будзе тычыцца выключэньню яе з навучальнай установы. Валерыя была адной з затрыманых ў Дзень Салідарнасьці 16 ліпеня на плошчы Леніна ў Баранавічах.
Нагадаем, сямёх чалавек тады даставілі ў пастарунак і чатыры гадзіны трымалі там. Усіх затрыманых зьнялі на відэа, зьнялі адбіткі пальцаў, аказвалі псыхалягічны ціск: пагражалі пасадзіць у камэру, стварыць праблемы на працы ў бацькоў.