Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жыхары Воршы cустрэліся з Рыгорам Барадуліным 12:09, 01/08/2006
30 ліпеня адбылася сустрэча жыхароў Воршы з народным пісьменьнікам Беларусі Рыгорам Барадуліным. Арганізатарам і ініцыятарам сустрэчы выступіла каталіцкая суполка Воршы, а сябры Партыі БНФ аказалі арганізацыйную й інфармацыйную падтрымку.
Перад сустрэчай яны расклейвалі ўлёткі, распаўсюджвалі інфармацыю пра сустрэчу ў інтэрнэце. Дамовіцца з гарадзкімі ўладамі наконт памяшканьня не ўдалося, таму сустрэча адбылася ў аршанскім касьцёле.
На сустрэчы прысутнічала каля 150 чалавек. Разам з Рыгорам Барадуліным у Воршу наведаў вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.