Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура цісне на бацькоў маладзёвых актывістаў 10:55, 01/08/2006
Сёння намеснік пракурора Зельвенскага раёна праз тэлефон выклікаў для размовы маці стыпендыята праграмы ім Кастуся Каліноўскага Яўгена Скрабутана, актывіста гарадзенскага Маладога Фронта.
У 45–гадовай жанчыны пракурор пытаўся, дзе жыве і вучыцца яе сын, калі будзе ў Зельве. Нагодай для размовы, патлумачыў пракурор, з’яўляецца папера з Гродна, паводле якой Яўген быў раней прапісаны ў абласным цэнтры, а цяпер – у Зельве. Размова доўжылася каля 15 хвілінаў. Жанчына падпісала тлумачэнні пра тое, што Яўген вучыцца ў Польшчы, дахаты прыязжае нерэгулярна і ў бліжэйшы час прыехаць не плануе.
Яўген Скрабутан ў пачатку гэтага года быў выключаны з філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта па палітычных матывах. Ёго выключалі ў 2004 годзе за палітычныя графіці, але тады студэнту ўдалося аднавіцца праз зварот у пракуратуру. Цяпер Яўген Скрабутан ізноў абскарджвае сваё выключэнне з Гарадзенскага універсітэту.