Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Працягваецца ціск на бацькоў маладзёвага актывіста 14:20, 02/08/2006
1 жніўня бацьку маладзёвага актывіста Яўгена Скрабутана дапытваў пракурор Зельвенскага раёна Данілюк Мікалай Мікалаевіч. З аддзелу па асобаважных справах рэспубліканскай пракуратуры прыйшла папера дапытаць бацьку Яўгена ў якасьці сведкі па справе Маладога Фронту. 31 ліпеня ў пракуратуру выклікалі маці Яўгена Скрабутана.
Следчы цікавіўся дзейнасьцю Яўгена Скрабутана, яго месца знаходжаньня зараз. Напрыкнцы допыту следчы запатрабаваў падпісаць пратакол допыту. Трэба дадаць, што на 6 жніўня на допыт выкліканы маладафронтавец Сяржук Марчык.