Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гісторыю Беларусі збіраюцца выкладаць на рускай мове
12:43, 07/08/2006

Беларуская мова працягвае выціскацца з ўстановаў адукацыі нашай краіны. Днямі быў надрукаваны інструктыўна-метадычны ліст Міністэрства адукацыі “Аб выкладанні гісторыі ў 2006-2007 навучальным годзе”. Паводле гэтага дакументу, гісторыя Беларусі ў 9-10 класах дванаццацігодкі ў рускамоўных школах будзе выкладацца па-руску. Нагадаем, што на рускай мове зараз навучаецца каля 77 % школьнікаў, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Сяргей Балахонаў, пісьменнік і настаўнік гісторыі, тлумачыць новаўвядзенні тым, што паводле дакументу Мінадукацыі, сёлета ў выкладанні гісторыі павышаецца роля ідэалагічнага кампаненту.

Але, як мяркуе спадар Балахонаў, значная частка вучняў паглядае на свет даволі крытычна і можа зразумець сапраўдную мэту такіх манеўраў.

— Магчыма, што расійскую мову выкладання выбралі з улікам таго, што яна можа даць больш плёну ў практыцы ідэалягічнага апраменьвання вучняў, як усё ж такі больш зразумелая маладому пакаленню. Мы павінны такі момант разумець, -- лічыць Сяргей Балахонаў.

Грамадскасць адмоўна ставіцца да падобных крокаў у адукацыйнай сферы. Так, Алег Трусаў, старшыня Таварыства Беларускай Мовы, кажа, што арганізацыя не пакіне сітуацыю вакол выкладання гісторыі без нагляду — для яе гэтая справа прынцыповая.

— Як толькі дакумент мы атрымаем, першае што зробім — напішам афіцыйныя лісты, пачынаючы ад міністра, заканчваючы прэм’ерам. Там мы выкажам свой пратэст. Паралельна з гэтым зробім заяву сакратарыята ў канцы жніўня. І калі будуць адмоўныя адказы, пачынаем збор подпісаў бацькоў, выкладчыкаў, дзяцей. І я думаю, мы можам сабраць не адну тысячу, -- заявіў Алег Трусаў.

Адкатам называе новую ініцыятыву Мінадукацыі Валянцін Голубеў, доктар гістарычных навук, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання. Сітуацыя стала нават горшай, чым была ў 80-ыя гады, калі Беларусь яшчэ не была незалежнай дзяржавай.

— Калі б нехта — партыйны сакратар, які-небудзь чыноўнік загадаў бы ў Савецкім Саюзе адмовіцца ад таго, каб гаварыць і выкладаць на беларускай мове, гэта было б расцэнена, як праява шавінізму. А тое, што зараз робіцца, я ня ведаю, як назваць. Антынацыянальнай палітыкай? Гэта можна назваць шкодніцтвам, -- кажа Валянцін Голубеў.

У Міністэрстве адукацыі ніякіх афіцыйных каментароў не даюць, спасылаючыся на тое, што адказная за гэтае пытанне супрацоўніца знаходзіцца ў адпачынку. Інспектар Мінадукацыі Алена Карповіч гаворыць:

— Два языка государственных, поэтому, в чем тут проблема?

Варта таксама адзначыць, што апроч мовы выкладання прадмету змененая і праграма курсу гісторыі Беларусі. Усе тыя ж навучэнцы дванаццацігодкі цяпер будуць ў большых аб’ёмах вывучаць дваццатае стагоддзе, якое падзялілі на два перыяды — для 9 і 10 класу адпаведна. Але невядома, ці паспеюць надрукаваць новыя падручнікі. Да таго ж цалкам магчыма, што пад уплывам неабыякавай грамадскасці Міністэрства адмовіцца ад абсурдных новаўвядзенняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: