Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
9 жніўня вядомаму і актыўнаму дзеячу беларускай эміграцыі – доктару гісторыі, палітолягу, літаратару, публіцысту Янку Запрудніку спаўняецца 80 гадоў. Аргкамітэт і прэс-цэнтр Хартыі’97 віншуе шаноўнага спадара Запрудніка з Днём народзінаў і жадае шчасьця, здароўя, натхненьня, добрага настрою і далейшых творчых посьпехаў на карысьць роднай Беларусі.
Янка Запруднік нарадзіўся 9 жніўня 1926 г. у мястэчку Мір Наваградзкага павету. У 1942 – 1944 гг. вучыўся ў прагімназіі й гандлёвай школе ў Баранавічах. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Браў удзел у беларускім скаўцкім руху. У 1948 – 1950 г. працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі. Скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія, 1954), працаваў рэдактарам беларускай службы радыё "Свабода". З 1957 г. у ЗША. Абараніў у Калюмбійскім унівэрсытэце (Нью-Ёрк) доктарскую дысэртацыю "Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе. 1906 – 1917" (1969). Працаваў у нью-ёрскім аддзеле радыё "Свабода" (1970 – 1991). Рэдагаваў газэту "Беларус". Аўтар кніг "Belarus: At a Crossroads in History" ("Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях") і "Historical Dictionary of Belarus" ("Гістарычны слоўнік Беларусі").
Янка Запруднік уваходзіць у прэзыдыюм Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у склад Беларуска- амэрыканскага задзіночаньня, Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, фонду імя П.Крэчаўскага, зьяўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Асацыяцыі амэрыканскіх славістаў, Украінскай акадэміі навук у Нью-Ёрку.