Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 1011 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новыя падатковыя санкцыі па грантах TACIS
11:10, 10/08/2006

Падатковая інспэкцыя зноў зьвярнула ўвагу на сродкі, якія пералічваюцца беларускім няўрадавым арганізацыям у межах міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме TACIS. Гэтым разам ад падатковай праверкі і наступных фінансавых санкцыяў пацярпела Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар сацыяльных інавацыяў”.

У выніку праверкі дзейнасьці ГА “Цэнтар сацыяльных інавацыяў” з боку органаў Міністэрства па падатках і зборах у ліпені 2006 года была зафіксаваная нявыплата аб’яднаньнем падатка на прыбытак з фінансавых сродкаў, атрыманых ад Эўрапейскай Камісіі ў межах праграмы TACIS ў 2003-2004гг. Па матэрыялах праверкі 1 жніўня 2006 года намесьнік міністра па падатках і зборах Васіль Каменка прыняў рашэньне пра парушэньне ГА “Цэнтар сацыяльных інавацыяў” падатковага заканадаўства і вырашыў спагнаць з гэтага грамадзкага аб’яднаньня нявыплачаныя падаткі, пеню і штраф. Агульная сума фінансавых санкцыяў, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт, перавышае 22 мільёны рублёў, паведамляе belngo.info.

Падставай для санкцыяў стала дзейнасьць ГА “Цэнтар сацыяльных інавацыяў” у межах адукацыйнага праекту “Навучаемся грамадзянскасьці: як дасягнуць посьпеху”, што фінансаваўся ў межах праграмы TACIS у 2003 годзе. Мэтаю праекту было разьвіцьцё жыцьцяздольных ініцыятываў у галіне грамадзянскай адукацыі праз мэтадычную падтрымку, падрыхтоўку супрацоўнікаў, рэалізацыю пілотных праграмаў на мясцовым узроўні і актыўнае супрацоўніцтва ў межах сеткі няўрадавых арганізацыяў, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй. За кошт сродкаў Эўракамісіі фінансавалася правядзеньне шэрагу асьветніцкіх мерапрыемстваў.

Гэтая справа зьяўляецца працягам застарэлай спрэчкі адносна падатковага статусу міжнароднай тэхнічнай дапамогі, што выдаткоўваецца Эўракамісіяй па праграме TACIS. Няўрадавыя арганізацыі спасылаюцца на міжнароднае пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Эўракамісіяй, згодна з якім гэтыя сродкі не абкладаюца падаткамі і зборамі. Кіраўніцтва ГА “Цэнтар сацыяльных інавацыяў” зьбіраецца абскарджваць фінансавыя санкцыі і адстойваць сваю пазыцыю ў вышэйшых інстанцыях ды ў Гаспадарчым судзе.

Нагадаем, што ў 2004-2005 гадах органы Міністэрства па падатках і зборах ужывалі фінансавыя санкцыі супраць іншых няўрадавых арганізацыяў, якія атрымалівалі гранты па лініі TACIS: Беларускага Гельсынскага Камітэту, Грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця” з горада Слонім, Беларускага саюзу маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “Рада”. Спчатку гаспадарчыя суды прызнавалі слушнасьць пазыцыі грамадзкіх аб’яднаньняў адносна беспадатковага статусу грантаў TACIS. Аднак пазьней абвінавачваньні супраць БГК былі зноў высунутыя ў выніку перагляду справы ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, а гіганцкія штрафныя санкцыі супраць Беларускага саюзу маладзёвых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “Рада” былі зьнятыя толькі ў выніку ліквідацыі арганізацыі праз суд.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: