Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гомелі пракуратура папярэдзіла яшчэ аднаго актывіста
13:48, 14/08/2006

12 жніўня ў Гомелі супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі на вуліцы і суправадзілі ў абласную пракуратуру моладзевага актывіста Сяргея Сямёнава. Пракурор Вікторыя Сергіенка адмыслова выйшла на працу ў выходны дзень, каб вынесьці афіцыйнае папярэджаньне 25-гадоваму жыхару Гомеля пра недапушчальнасьць дзейнасьці ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі.

Нагадаем, што былы сябар ліквідаванага ўладамі гомельскага Моладзевага цэнтра «Гарт» Сяргей Сямёнаў атрымаў позву ў пракуратуру яшчэ напрыканцы красавіка. Але апошнія паўгады актывіст працаваў за мяжой і меў магчымасьць прыязжаць дахаты толькі ў выходныя дні, калі дзяржаўныя органы не працуюць. Пацьверджаньне гэтаму - памежныя выязныя і ўязныя штампы ў пашпарце - Сяргей Сямёнаў і прад`явіў пракурору. Актывіст таксама запатрабаваў тлумачэньняў, на якой падставе ён падпаў пад прымусовы прывод, хаця асабіста не атрымоўваў ніводнай афіцыйнай позвы.

Акрамя таго, малады чалавек патлумачыў, што сваю грамадзкую дзейнасьць ён зьдзяйсьняў не ад імя незарэгістраванай арганізацыі, а ў якасьці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, што заканадаўствам не забараняецца. Тым ня менш пракурор папярэджаньне вынесла, хаця і паводзіла сябе надзвычай карэктна.

Дарэчы, месяц таму такое ж пакараньне было ўжыта і да былой актывісткі «Гарта» Юліі Сівец. Як распавёў Радыё Рацыя Сяргей Сямёнаў, цяпер ён спрабуе высьветліць, чаму ягонымі пошукамі займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку, хаця паводле заканадаўства гэтыя функцыі мусяць выконваць участковыя міліцыянты.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: