Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аўтуховіча і Лявонава адпраўляюць у калонію 13:50, 15/08/2006
Адвакаты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Лявонава падалі касацыйную скаргу на іх прысуд. Аднак адміністрацыя гарадзенскага следчага ізалятара намераная адправіць вязняў у калонію, не чакаючы прысуду абласнога суда.
З прапановай падпісаць згоду на адпраўку ў калонію ў камеру да дырэктара фірмы “Ніка-Транс” Юрыя Лявонава прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі следчага ізалятару. Як расказаў “Радыё Рацыя” былы падначалены Лявонава Уладзімір Асіпенка, вязень катэгарычна адмовіўся падпісваць якія-небудзь паперы.
Мікалай Аўтуховіч пакуль знаходзіцца ў асноўным корпусе гарадзенскага следчага ізалятара. Ён сядзіць у чатырохмеснай камеры разам з трыма былымі кіраўнікамі — старшынём аднаго з калгасаў, начальнікам аддзела забеспячэння тытунёвай фабрыкі ды дырэктарам гарадзенскага рынка. Здароўе прадпрымальніка патроху прыходзіць у норму пасля месячнай галадоўкі, якую ён трымаў падчас суда. Аўтуховіч ужо пачаў ужываць гародніну.
Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч і Юрый Лявонаў, уладальнікі буйнейшага бізнэсу таксі ў Ваўкавыску, былі абвінавачаныя ў тым, што стварылі схему ўхілення ад падаткаў. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прыгаварыў іх на пачатку ліпеня да 3,5 год і 3 год 5 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.