Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Калi чыноўнiкi нас падмануць, я сябе спалю...»
11:39, 15/08/2006

Падобна на тое, што сiтуацыя з галадоўкай, якую 5 лiпеня аб`явiлi брэсцкiя ўладальнiкi маршрутных таксi, хутка вырашыцца. Праўда, на чыю карысць — пакуль невядома, піша “Народная воля”.

Нагадаем, што пайсцi на такi беспрэцэдэнтны крок прадпрымальнiкаў вымусiла недасканаласць айчынных законаў, а менавiта — прэзiдэнцкi ўказ № 140 ад 22 сакавiка 2004 года. Гэты дакумент вызначыў рэспублiканскi збор за ўвоз у краiну транспартных сродкаў з камерцыйнай мэтай. У сiтуацыi з маршрутнымi таксi, якiя належаць брэсцкiм прадпрымальнiкам, узнiк прэцэдэнт наступнага характару: людзей вымусiлi плацiць рэспублiканскi збор за машыны, якiя былi ўвезены на тэрыторыю Беларусi яшчэ да падпiсання вышэйназванага дакумента. I ў вынiку, калi машыны даўно былi ўвезены ў краiну i ўсе дакументы на iх аформлены, высветлiлася, што трэба даплачваць па 20.000 долараў. Зразумела, што брэстаўчане з такой пастаноўкай пытання не пагадзiлiся.

Яны метадычна спрабавалi адстаяць сваю правату праз суды. Але суды толькi перапiсвалi рашэннi адно аднаго.

I прадпрымальнiкi вырашылi галадаць.

Да пачатку жнiўня ў непалiтычнай акцыi пратэсту бралi ўдзел 15 чалавек. А 1 жнiўня адна з удзельнiц акцыi — Любоў Разановiч, адчаяўшыся быць пачутай, аб`явiла сухую галадоўку. Праз некалькi сутак пасля гэтага жанчына трапiла ў гарадскi шпiталь Брэста.

— Я i так цэлы месяц нiчога, акрамя вады, не ўжывала, а потым вырашыла i ад вады адмовiцца. Стала губляць прытомнасць, — расказала Любоў Разановiч «Народнай волі». — Чыноўнiкi самi выклiкалi “хуткую дапамогу”, каб мяне даставiлi ў шпiталь. У нас з мясцовымi начальнiкамi дамоўленасць такая: я павiнна заявiць, што выхаджу з галадоўкi, а яны паабяцалi, што будзе створана прэзiдэнцкая камiсiя. Абяцалi, што ў яе склад увойдуць кампетэнтныя людзi — нават старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар. Хаця чыноўнiкi трымалiся да апошняга. Як раней пiсала “Народная воля”, нават растэрмiноўку плацяжоў прапаноўвалi. Але я iм адказала: такiх грошай, якiя яны з мяне хочуць спагнаць, у мяне папросту няма. А яны на сваiм стаяць: маўляў, прадайце “бусiкi” i разлiчыцеся з дзяржавай. Ведаеце, гэта як дыялог глухога са сляпым. Я мяркую, што калi “вертыкальшчыкi” ўсвядомiлi для сябе, што маё жыццё пад пагрозай, што я магу памерцi ў любы момант, вырашылi пайсцi на саступкi — стварыць камiсiю. З галадоўкi я насамрэч вырашыла выйсцi, але калi дзяржаўныя мужы мяне падмануць, то спалю сама сябе ў хаце, альбо разаб`юcя на аўтобусе пад вокнамi нашага выканкама...

Брэсцкiя медыкi ацэньваюць стан здароўя Любовi Разановiч як “сярэдняй ступенi цяжкасцi”. “Пакуль не аднаўляюцца некаторыя функцыi арганiзма. Не хочуць працаваць ныркi. Балiць страўнiк. Балiць спiна. Як толькi я паступiла ў шпiталь, мне адразу пачалi ставiць кропельнiцы — улiваюць лекi лiтрамi. У першы дзень пасля шпiталiзацыi давалi аднапрацэнтную абястлушчаную сыроватку. На наступны дзень давалi ўжо натуральную сыроватку. А ў мiнулую пятнiцу мне дазволiлi ўжываць кефiр. Аднак пакуль ёсць праблемы...”, — сказала нам Любоў Разановiч у канцы мiнулага тыдня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: