Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі затрымалі ўдзельнікаў флэшмобу 10:52, 17/08/2006
16 жніўня ў Гомелі быў праведзены чарговы флэшмоб з нагоды Дня Салідарнасьці. Каля палутара дзесятка маладзёнаў сталі ў 22:30 ля помніка Кірылу Тураўскаму ў цэнтары Гомеля і запалілі сьвечкі. Пасьля заканчэньня мерапрыемства моладзь пачала разыходзіцца, аднак частка зь іх была затрыманая невядомымі людзьмі ў цывільнай вопратцы, якія прадставіліся супрацоўнікамі Цэнтральнага РАУС Гомеля.
Пасьля гэтага юнакоў (каля дзесяці чалавек) адвезьлі ў гэты самы РАУС нібыта для высьвятленьня асобаў. Там з кожным пагутарылі і знялі на відэакамэру. Прыкладна праз гадзіну юнакоў адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Мэту затрыманьня імёны "супрацоўнічкаў" высьвятліць так і не ўдалося.