Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская моладзь правяла акцыю ў Кракаве (Фота) 11:37, 17/08/2006
16 жніўня беларускія студэнты, якія былі выключаны з навучальных установаў за свае палітычныя погляды і зараз навучаюцца ў Польшчы па Праграме імя Кастуся Каліноўскага, правялі ў Кракаве акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем’ямі зніклых палітыкаў. А 22 гадзіне студэнты запалілі белыя і чырвоныя свечкі на галоўнай плошчы горада каля помніку Адаму Міцкевічу. У акцыі прынялі ўдзел 50 чалавек. Падчас мерапрыемства студэнты праспявалі нацыянальны гімн “Магутны Божа” і з бела-чырвона-белымі сцягамі прайшлі па цэнтральных вуліцах гораду.