Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнік АБСЭ сустрэлася з палітвязнем Артурам Фінькевічам 10:37, 17/08/2006
У Дзень салідарнасці 16 жніўня Магілёў наведала супрацоўніца па пытаньнях правоў чалавека менскага офісу АБСЭ сп-ня Фіёна Фрэйзэр. Спачатку яна сустрэлася з маладым палітвязьнем Артурам Фінькевічам, які адбывае ў Магілёве “хімію”. Прадстаўніца АБСЭ мела працяглую гутарку зь юнаком аб умовах ягонай працы і пражываньня ў спэцінтэрнаце.
Пазьней супрацоўніца офісу АБСЭ наведала ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”, дзе гутарыла зь ягоным дырэктарам Уладзімерам Краўчанкам. Госьця была азнаёмленая з апошнімі мерапрыемствамі гэтай грамадзкай арганізацыі па абароне актывістаў – удзельнікаў пратэстных акцыяў у Магілёве. Спадар Краўчанка таксама паінфармаваў прадстаўніцу АБСЭ аб тых праблемах, зь якімі сутыкаецца падчас сваёй дзейнасьці гэтая праваабарончая арганізацыя, паведамляе www.belngo.info.