Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
25 жніўня ў Менску адбудзецца рок-канцэрт 10:34, 22/08/2006
Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу і канцэрту з нагоды наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, гэтае мерапрыемства, з удзелам гуртоў “NRM”, “Крама”, “Таварыш Маўзэр”, “PLAN”, Аляксандра Памідорава ды іншых, пройдзе ўвечары 25 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор. Канцэрт і мітынг, названыя “Песьні Свабоды”, прысьвечаны 15-й гадавіне наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.