Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салігорск святкаваў Дзень горада пад нацыянальным сцягам (Фота) 13:10, 28/08/2006
27 жніўня Салігорск святкаваў Дзень горада. Актывіст моладзёвага дэмакратычнага руху Андрэй Тычына ўзьняў над плошчай нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, за што і быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу.
Супрацоўнікі міліцыі зарвалі сьцяг, які быў вывешаны на гаўбцы прыватнае кватэры, насупраць цэнтральнай плошчы.
Увечары Андрэй Тычына зноў быў затрыманы, падчас вывешвання транспаранту "Мы памятаем", да якога былі прымацаваня партрэты зьніклых палітыкаў. У пастарунку хлопец прабыў тры гадзіны. На яго былі складзеныя некалькі пратаколаў аб парушэнні грамадскага парадку. Цягам верасьня ягоныя справы будуць разгледжаны на адміністрацыйнай камісіі.