Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Летась колькасць беларускамоўных школ склала ўсяго 15% ад усіх агульнаадукацыйных школ Беларусі. Прычым на пачатку гэтага года абмяркоўвалася пытанне аб скасаванні вывучэння беларускай мовы ў ВНУ, а з жніўня бягучага года стала вядома, што гісторыю Беларусі зараз пачнуць вывучаць па-руску. 1 верасня, у Дзень ведаў, у Беларуси стартаваў маладзёжны праект "Мы будзем навучацца па-беларуску!".
Традыцыйна ў гэтыя першыя дні вучобы маладыя людзі з розных ініцыятыў праводзяць інфармацыйную кампанію "Хочам вучыцца па-беларуску!", мэта якой прыцягненне ўвагі да праблем русіфікацыі беларускіх школ ды ўніверсітэтаў. Упершыню гэта кампанія адбылася ў Мінску першага верасня 2004 года, тады некалькі дзесяткаў маладых людзей выйшлі на кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы з падручнікамі роднай мовы і сімвалічна з залепленымі ртамі.
Штогадовы зварот моладзі да міністэрства адукацыі не прыносіў станоўчых вінікаў, а наадварот раздражняў рускамоўных чыноўнікаў. Таму ў гэтым годзе было прынята рашэнне змяніць галоўны лозунг кампаніі з "Хочам вучыцца па-беларуску!" на просты і лагічны "Мы будзем навучацца па-беларуску!", і, як адзначыў кіраўнік інфармацыйнай кампаніі Віталь Дабранач, “сёння наша галоўная задача не паказаць традыцыйна міністэрству адукацыі, што мы ёсць і яшчэ чакаем нешта ад іх, а пачаць піар-кампанію роднай мовы для моладзі, вынікі якой будуць падведзены 10 версня”.