Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



1 верасня перастала выходзіць у эфір «Радыё 101,2»
10:55, 01/09/2006

Першая і пакуль што апошняя непадцэнзурная радыёстанцыя ў Беларусі праіснавала адзін год, адзін месяц і дзесяць дзён – ад 21 ліпеня 1995-га па 31 жніўня 1996-га. Навіна пра закрыцьцё прыйшла нечакана – на суткі раней. Ані тэлефанаваньняў, ані афіцыйных лістоў не было, распавядае «Радыё Свабода». Проста прыйшоў факс, дзе інфармавалася, што ад 1 верасьня праца хвалі 101,2 у фм-дыяпазоне будзе часова прыпыненая дзеля тэхнічных прычынаў. Маўляў, перадатчык у цэнтры Менску – на вуліцы Камуністычнай – замінае ўрадавай сувязі. І з мантажом новага перадатчыка ў новым месцы вяшчаньне хвалі адновіцца...

Так і сталася, толькі хвалю 101,2 FM перадалі Беларускаму патрыятычнаму саюзу моладзі. Тым ня менш “стоадзінкаўцы” і далей рэалізоўвалі шэраг удалых мэдыйных праектаў, а многія і цяпер працуюць у разнастайных незалежных мэдыях Беларусі.

“Празь некалькі хвілінаў мы спынім вяшчаньне, тыя, хто нас чуюць, пасыгнальце!” – папрасілі Ірына Курапаткіна і Вольга Бабак са студыі на Рэвалюцыйнай, 8 а. І мы, што слухалі апошні эфір, седзячы у суседнім з студыяй рэдакцыйным пакоі, пачулі за вокнамі сыгналы аўтамабільных клаксонаў.

Першы голас, які прагучаў на "Радыё 101,2" належыць журналістцы Вользе Бабак. Разам са сваёй калегай Ірынай Курапаткінай Вольга закрывала эфір 31 жніўня 1996 году:

"Апошняе слова памятаю дакладна – на жаль, бо гэтыя ўспаміны дагэтуль даюцца балюча. Апошнімі словамі былі “мы яшчэ вернемся”. Бо апошняя песьня, якая гучала, была песьня “Бітлз”, дзе былі акурат гэтыя словы”, -- кажа журналістка.

Навіна пра закрыцьцё прыйшла, калі калегі сьвяткавалі дзень нараджэньня свайго шэфа – Жанны Літвіной.

“Калегі не хацелі напачатку псаваць настрой: ніхто нічога не паведамляў да самага вечара. А пасьля выбралі адну асобу, якой даверылі патэлефанаваць і сказаць гэтую непрыемную навіну. Пражыўшы трохі на сьвеце, я ведаю, што такое “баліць душа”. Гэта быў поўны шок!” , -- распавядае Літвіна.

Жанна Літвіна ў 1994 годзе ўзначальвала радыёстанцыю “Беларуская маладзёжная”, якая існавала ў сыстэме Белдзяржтэлерадыё. Пазыцыя “маладзёжкі” была прынцыповая: у спрэчным момантах павінны гучаць абодва бакі. У эфіры станцыі прамаўлялі такія палітыкі, як Зянон Пазьняк, Аляксандар Лукашэнка, Вячаслаў Кебіч… За некалькі дзён да першых прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году “Беларускую маладзёжную” зачынілі з афіцыйнай фармулёўкай “у сувязі з рэарганізацыяй Белдзяржтэлерадыёкампаніі”.

Гэтаксама, як і “Беларуская маладзёжная”, "Радыё 101,2" было інфармацыйна-музычным праектам. Прынцып заставаўся нязьменны: у дыскусіі маюць быць прадстаўленыя два бакі. На момант 1996 году радыё заставалася адзіным у Беларусі электронным СМІ, дзе палітыкі маглі выказваць думкі, альтэрнатыўныя пазыцыі ўлады.

“Гэта было за некалькі месяцаў да рэфэрэндуму 1996 году. "Радыё 101,2” было адзінай нецэнзураванай крыніцай інфармацыі. Уладам трэба было перакрыць апошнюю крыніцу інфармацыі”, -- упэўнена Жанна Літвіна.

Патэнцыйнай аўдыторыяй "Радыё 101,2” была амаль траціна насельніцтва Беларусі: амаль 2-мільённы Менск плюс жыхары ў радыюсе васьмідзесяці кілямэтраў ад сталіцы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: