Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праграма Кастуся Каліноўскага: дзе былі і што бачылі беларускія студэнты
15:18, 01/09/2006

Завершыўся чарговы этап навучальнага працэсу студэнтаў праграмы Кастуся Каліноўскага – адбылася экскурсыя па буйнейшых гарадах Польшчы й унівэрсытэтах, дзе стыпэндыяты змогуць працягнуць навучаньне. Тры тыдні будучыя студэнты наведвалі найстарэйшыя мясьціны сваёй заходняй суседкі, сустракаліся з уплывовымі палітыкамі, рэктарамі ўнівэрсытэтаў, удзельнікамі гераічнага змаганьня за незалежнасьць і свабоду Польшчы. Нагадаем, што праграма была створаная польскім урадам у дапамогу беларускім студэнтам, якія былі выключаныя з універсітэтаў Беларусі за сваю грамадзянскую пазыцыю.

Экскурсіі ў Польшчы праходзілі па наступным маршруце:

5 жніўня каліноўцы наведалі першую польскую сталіцу – Гнезна – горад, дзе быў каранаваны першы кольскі кароль Баляслаў Храбры.

6 жніўня беларускія студэнты абедалі з Ваяводам Велькапольскім, сустракаліся з прарэктарам Познаньскага Унівэрсытэту, а таксама з сучаснікамі й удзельнікамі антыкамуністычнага паўстаньня 1956 году, усклалі кветкі й запалілі бел-чырвона-белыя сьвечкі каля помніку паўстанцам чэрвеня’56.

7 жніўня беларуская моладзь мела вячэру з Прэзыдэнтам Вроцлава Рафалем Дуткевічам і ягонымі намесьнікамі ў будынку колішняга гарадзкога арсыналу ў прысутнасьці шматлікіх журналістаў. Гэтаю сустрэчаю быў распачаты пяцідзённы візыт каліноўцаў у Вроцлаў, дзе яны мелі заняткі польскай мовы ва Вроцлаўскім Унівэрсытэце, а таксама некалькі азнаямляльных экскурсыяў.

8-11 жніўня для стыпэндыятаў імя Каліноўскага былі арганізаваныя адмысловыя заняткі польскай мовы, прымеркаваныя да тэматыкі гораду, а таксама адбылося наведваньне найстарэйшых месцаў Вроцлава, сустрэча з рэктарам Вроцлаўскага Унівэрсытэту і кіраўнікамі факультэтаў, а таксама кіраўніцтвам прадстаўнікамі Інстытуту Народнай Памяці (ІРN).

12 жніўня каліноўцы наведалі памежнае са Славакіяй польскае мястэка Недзіца, якое знаходзіцца на самым поўдні Польшчы і ляжыць паміж каменных хрэбтоў і горных рэк, паўдзельнічалі ў урачыстым адкрыцьці польска-славацкага памежнага пераходу, праплылі на платах з бел-чырвона-белымі сьцягамі па нэўтральных водах Дунайца паміж дзьвух краінаў, сустрэліся са старастам Наватарскага павету, які арганізаваў для беларусаў сваеасаблівы сэмінар па мясцовым самакіраваньні й распавёў пра таксама маючыя адбыцца ў Польшчы мясцовыя выбары.

13-16 жніўня маладыя прадстаўнікі беларыскіх дэмакратычных сілаў наведалі адзін з самых прыгожых польскіх гарадоў – Кракаў. У гэтыя дні каліноўцы таксама мелі заняткі польскай мовы, а таксама шматлікія экскурсыі па горадзе, наведваньне кургану Касьцюшкі, габрэйскай дзельніцы Казімеж, знакамітай Новай Хуты, дзе кракаўскія працоўныя разам са сваім біскупам Каралям Вайтылам баранілі ад камуністычнай улады сьвяты хрысьціянскі крыж, а таксама каралеўскага замку Вавэль і магілаў слаўных беларускіх сыноў Тадэвуша Касьцюшкі й Адама Міцкевіча. Адбыліся сустрэчы студэнтаў з рэктарам знакамітага Ягелонскага Уніэрсытэту, заснаванага ў 1400 годзе, Малапольскім Ваяводам і кіраўніцтвам цяперашняй “Салідарнасьці”.

15 жніўня каліноўцы наведалі жудасныя фашысцкія канцэнтрацыйныя лягеры Асвенцым і Бжэзінка. Маладыя беларусы на ўласныя вочы ўбачылі сьмярцельную атмасфэру баракаў і крэматорыяў канцлягеру Aushwotz-Birkenau – вынік таталітарнага дэктатарскага кіраваньня, да каторага з кожным днём усё болей становіцца падобнай Беларусь.

А 16.08, у штомесяцовы Дзень салідарнасьці, беларуская моладзь правяла адпаведную акцыю на галоўнай плошчы Кракава каля помніку слаўнаму беларускаму паэту Адаму Міцкевічу. А дзясятай гадзіне вечара беларусы прыйшлі сюды з нацыянальнымі сьцягамі, запалілі бел-чырвона-белыя сьвечкі й прасьпявалі гімн Магутны Божа.

17-18 жніўня студэнты праграмы імя Каліноўскага правялі ў вельмі знакавым для беларусаў месцы – Любліне – на зямлі, дзе калісьці было падпісанае адно з самых уплывовых на той час у Эўропе міждзяржаўнае пагадненьне. Тут каліноўцы мелі сустрэчу з кіраўніцтвам Унівэрсытэту імя Марыі Кюры. Падчас спатканьня прадстаўнікам унівэрсытэту акрамя звычайных было зададзена й пытаньне наконт іх супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ, адкуль падчас выбарчай кампаніі 2006 году студэнты выключаліся за палітычныя погляды й удзел у масавых пратэстах. У адказ на гэта рэктар Люблінскага Унівэрсытэту заявіў, што супрацоўніцтва паміж ВНУ мусіць быць толькі на навуковым узроўні й толькі з тымі асобамі, якія не былі замешаныя ў антыдэмакратычных дзеяньнях кіраўніцтва.

19 жніўня каліноўцы наведалі самы блізкі па ўсіх пазыцыях да Беларусі горад Беласток – гістарычную беларускую тэрыторыю. Тут маладыя людзі таксама мелі спатканьне з Ваяводам – на гэты раз Падляскім, а таксама рэктарам Унівэрсытэту ў Беластоку, яго намесьнікам па справах студэнцкіх і старшынёй студэнцкага парлямэнту унівэрсытэту.

20 жніўня моладзь наведала слаўнае месца гераічнай бітвы аб’яднага літоўска-польскага войска з крыжакамі – мястэчка Грунвальд. На месцы слаўнае беларускае перамогі ў 1410 годзе каліноўцы ўзьнялі бел-чырвона-белыя сьцягі й урачыста прасьпявалі нацыянальны гімн. На гэтым гістарычным месцы адбылася таксама сустрэча беларускіх студэнтаў з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам.

21-22 жніўня каліноўцы наведалі Гданьск, Гдыню і Сопот, сустрэліся з рэктарам Гданьскага Унівэрсытэту, які паабяцаў прыняць у ВНУ усіх жадаючых працягнуць навучаньне ў прыморскім горадзе. Таксама беларусы наведалі знакамітую Гданьскую сточню, дзе адбываліся гераічныя выступленьні рабочых супраць таталітарнае савецкае сыстэмы, помнік забітым міліцыяй ў 1980-81гг страйкоўцам, каля якога студэнтамі былі ўскладзеныя кветкі ў знак памяці й пашаны.

23-24 жніўня адбылася сустрэча беларусаў з кіраўніцтвам Унівэрсытэту імя Мікалая Каперніка ў Торуні, наведваньне гораду а таксама сумесны з палякамі прагляд футбольнага матчу Легія (Варшава)-Шахцёр(Данецк).

25 жніўня студэнты стыпэндыяльнай праграмы сустрэліся з рэктарам Лодзьскага Унівэрсытэту прафэсарам Веславам Пусем і ягонымі намесьнікамі, а таксама пазнаёміліся з забыткамі цудоўнага польскага гораду. У апошні дзень аб’езду – 26 жніўня – каліноўцы наведалі сталіцу паломнікаў Чэнстахову, дзе прынялі удзел у сьвятой імшы каталіцкага касьцёлу на Яснай Гары з нагоды сьвята абраза Маці Божае Чэнстахоўскай.

Менавіта такім чынам праходзіць польская адукацыйная праграма імя Кастуся аліноўскага для беларускіх студэнтаў. І з сёньняшнягя дня каліноўцы зноў прыступаюць да паглыблінага вывучэньня польскае мовы, але ужо ў варунках сваіх спэцыяльнасьцяў. Нагадаем, што ў верасьні перад каліноўцамі паўстане разьмеркаваньне па 44-ох польскіх ВНУ, дзе студэнты пачнуць навучаньне ад 1 кастрычніка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: олимпиада в пекине
фирма Мобильные технологии предлогает: прокат плазмы
на сайте паспорт школы и еще информация
Качественные рекламные компании - ориентир на целевую аудиторию сайта