Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адміністрацыя магілёўскай «хіміі» зноў не выпускае з будынка вязняў 11:01, 04/09/2006
Адміністрацыя магілёўскай “хіміі” зноў не выпускае пазбаўленых волі на вуліцу. Зампаліт спецкамендатуры Аляксандр Ламаза абгрунтоўвае такое рашэнне тым, што людзі не заплацілі так званыя камунальныя плацяжы за пражыванне ў інтэрнаце. Яго не цікавіць, што статут дазваляе гэта рабіць да 15 чысла кожнага месяца.
Некалькі тыдняў таму з-за жорсткіх адносінаў адміністрацыі ў дачыненні да вязняў, тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Мужчыны выпалі з вокнаў, спрабуючы выбрацца ў краму, бо легальна гэта зрабіць было забаронена, паведамляе “Еўрапейскае радыё”.
На магілёўскай “хіміі” адбывае пакаранне і лідэр “Маладога Фронта” Артур Фінькевіч. У яго няма запазычанасці за інтэрнат альбо парушэнняў дысцыпліны, аднак адміністрацыя спецустановы спрабуе выкарыстаць любую нагоду для ціску на яго альбо выказвання непавагі да маладога чалавека.