Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Маладэчна прайшоў канцэрт «Зроблена ў Беларусі!» (Фота) 12:31, 04/09/2006
3 верасьня, калі ў Маладэчна павінен быў адбыцца канцерт расейскага поп-спявака Алега Газманава "Сделан в СССР", мясцовыя маладзёвыя актывісты вырашылі правесці альтэрнатыўны канцэрт – “Зроблена ў Беларусі!”. На прыступках маладэчэнскага Палацу Культуры сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек з бела-красна-белымі сцягамі. Маладые людзі праспявалі пад гітару песьні на беларускай мове гуртоў N.R.M, Ulis, Касі Камоцкай і ншых беларускіх выканаўцаў.
Маладэчанцы, якія прыйшлі на канцерт "савецкага" сьпевака, аднесьліся да маладзёвай акцыі вельмі станоўча і з задавальненьем паслухалі беларускія песьні.