Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Спэцназаўцаў вучаць «любіць фюрэра»
17:10, 04/09/2006

Намесьніку старшыні Партыі БНФ Віктару Івашкевічу трапіў у рукі часопіс "Спецназ" №4 за 2006 год. Гэты часопіс распаўсюджваецца ва ўстановах падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Вялікую цікавасьць выклікае матэрыял "Честь имеем!", зьмешчаны на чацьвёртай старонцы часопісу.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, артыкул пачынаецца пералікам некаторых пунктаў з Кодэксу годнасьці афіцэра МУС, у якіх гаворыцца пра вернасьць сваёй краіне, павагу да старэйшых калегаў, правілы паводзінаў сярод роўных. Далей пад эпіграфам, які сканчваецца словамі "…Отеческую славу приумножив – За Веру! за Россию! за Любовь!" пачынаецца непасрэдна артыкул "Честь имеем!" Пасьля стандартных разважаньняў на тэму, што ёсьць годнасьць і гонар для афіцэра, аўтар прыводзіць чытачам некатрыя прыказкі й прымаўкі з расейскага фальклёру, у якіх узгадваюцца гэтыя паняцьці. Пасьля аўтар пераходзіць да самага цікавага: "Не безынтересным, я думаю, для многих будет кодекс чести офицера, написанный Адольфом Гитлером. При всей одиозности этой личности, над многими постулатами, им декларируемыми, есть смысл задуматься".

Далей ідуць вытрымкі з кодэксу гонару Адольфа Гітлера, напісанага 9 жніўня 1941 году ў стаўцы фюрэра "Волчье логово". Вось некаторыя зь іх: "Любовь к фюреру, народу и отечеству превыше всего. Поэтому офицер обязан четко отделить себя от тех, кто стоит в стороне от германского пути и борьбы", "верность - это значит до конца исполнять свой долг", "на оскорбление действием офицер обязан ответить немедленно и тем самым предотвратить все попытки повторно оскорбить его".

"Гэты артыкул, - гаворыць Віктар Івашкевіч, - пацьвярджае тое, што намёкі Лукашэнкі на некаторыя выказваньні Адольфа Гітлера не зьяўляюцца проста выпадковасьцямі. Гэта ёсьць адкрыты намёк на таталітарную ідэалёгію, на дыктатуру. На такіх артыкулах гадуюцца хлопцы, якіх потым выганяюць супраць мірных людзей падчас нашых акцыяў ."


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: