Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 67 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Чыгір мае намер скардзіцца ў Міжнародную арганізацыю працы
11:39, 06/09/2006

У справе бабруйскага актывiста Алеся Чыгiра, які прыкаваў сябе на мiнулым тыднi да слупа насупраць Бабруйскага гарвыканкаму, яшчэ рана ставiць кропку. Нагадаем, што такiм чынам былы кiраўнiк перадвыбарчага штабу Аляксандра Мiлiнкевiча пратэставаў супраць звальненьня яго з працы па палiтычных матывах.

Цяпер Чыгір мае намер падаць у суд позву на дзеяньнi гарадзкога аддзелу адукацыi. Акрамя таго, ён напісаў у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусi заяву, у якой просiць дапамагчы ў аднаўленьнi на працы. У тое, што афiцыйны прафсаюз хоць неяк адрэагуе на ўзьніклую сытуацыю Чыгiр ня верыць, але, па яго словах, ёсьць пэўны альгарытм дзеяньняў, якi ён мае намер прайсьцi, у вынiку чаго ягоная справа можа быць разгледжаная Мiжнароднай арганiзацыяй працы (МАП). Цяпер над афармленьнем адпаведных папераў працуюць юрысты.

Тымчасам у гарадзкой пракуратуры знаходзяцца паперы на самога Чыгiра — 1 верасьня, на наступны дзень пасьля пратэсту, Чыгіра выклiкалі позваю даць тлумачэньнi. Праваахоўныя органы вырашаюць цi прыцягваць Чыгiра да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi за парушэньне закону «Аб правядзеньнi масавых мерапрыемстваў», паведамляе «Наша Ніва».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: