Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 78 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзе Ганчар? Дзе Красоўскi?..
17:29, 07/09/2006

Лiст з такiмi пытаннямi ў апошнi дзень жнiўня Аб`яднаная грамадзянская партыя даслала на iмя А.Лукашэнкi. АГП патрабуе, каб 16 верасня А.Лукашэнка праз сродкi масавай iнфармацыi праiнфармаваў грамадскасць аб вынiках расследавання гвалтоўных знiкненняў Вiктара Ганчара, Юрыя Захаранкi, Анатоля Красоўскага i Дзмiтрыя Завадскага. “Настаў час альбо чэсна сказаць, што здарылася сем гадоў таму з лiдэрамi палiтычнай апазiцыi, а таксама iх калегамi, альбо прызнаць сваю бездапаможнасць i незацiкаўленасць у раскрыццi гэтых злачынстваў”, — гаворыцца ў звароце.

“Пры той колькасцi матэрыялаў i дакументаў, якiя былi надрукаваныя ў сродках масавай iнфармацыi, а таксама дастатковай наяўнасцi сведкаў рабiць выгляд глуханямога сляпца — значыць публiчна пацвярджаць сваю датычнасць да палiтычных забойстваў”, — гаворыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

— Я разумею, што хутчэй за ўсё наш лiст пакiнуць без адказу, — сказаў Анатоль Уладзiмiравiч у iнтэрв`ю “Народнай волi”. — У мяне ёсць такi сумны вопыт супрацоўнiцтва з Аляксандрам Рыгоравiчам, калi той нават публiчна абяцаў нешта зрабiць, але не трымаў слова. У прыватнасцi, гэта датычыцца дзейнасцi вядомага фонду Махмуда Эсамбаева. Лукашэнка на сесii парламента прылюдна паабяцаў, што прадставiць матэрыялы наконт дзейнасцi гэтага фонду ў Беларусi, але... Таму мы не цешым сябе iлюзiяй, што атрымаем адказ ад самога Лукашэнкi цi ад кагосьцi з высокапастаўленых чыноўнiкаў наконт гвалтоўнага знiкнення Вiктара Ганчара i Анатоля Красоўскага. Аднак 16 верасня — гэта нагода яшчэ раз нагадаць аб тым, што здарылася. Нагадаць аб тым, што ёсць такая праблема. Я лiчу, што калi пастаянна бiць у званы, то iх голас нарэшце пачуюць...

— У дзень знiкнення Захаранкi, Ганчара, Красоўскага i Завадскага людзi традыцыйна прыходзiлi на Кастрычнiцкую плошчу...

— Не будзе выключэння i на гэты раз. Наша месца ў гэты дзень на плошчы, бо мы памятаем...

— Скажыце, Аб`яднаная грамадзянская партыя ўласнымi сiламi праводзiць пошук дадатковай iнфармацыi па гэтых справах?

— Я лiчу, што матэрыялаў i доказаў ужо дастаткова для таго, каб пачынаць судовы працэс. Калi не ў Беларусi, то ў Еўропе.

— Пра мiжнародны судовы працэс кажуць ужо не першы год. Наколькi, па-Вашаму, вялiкая верагоднасць таго, што ён адбудзецца?

— Мiжнародны грамадскi суд абавязкова адбудзецца. I адно з галоўных пытанняў, якое будзе разглядацца падчас працэсу, — гэта гвалтоўныя знiкненнi i палiтычныя забойствы апанентаў беларускага рэжыму. Я не маю нiякiх сумненняў на гэты конт. Беларускаму юрыдычнаму суду застанецца толькi падтрымаць прысуд. Я не веру ў тое, што беларуская ўлада не датычная да знiкненняў гэтых людзей. Калi за сем год яна не знайшла злачынцаў, не расследавала належным чынам гэтыя знiкненнi, значыць, яна сама мае да iх дачыненне...

З АРХIВА «НАРОДНАЙ ВОЛI»

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камiсii Вiктар Ганчар i бiзнесмен Анатоль Красоўскi не вярнулiся дадому 16 верасня 1999 года. Яны разам вярталiся з лазнi па вулiцы Фабрычнай. Пазней недалёка ад месца iх гвалтоўнага знiкнення былi знойдзены асколкi шкла джыпа “Чероки”, якi належаў Красоўскаму.

З матэрыялаў крымiнальнай справы №110351:

“Пры аглядзе месца здарэння — тэрыторыi, прылягаючай да будынка лазнi па вул.Фабрычнай, 20а, — на асфальтавым пакрыццi дарогi, якая вядзе ад лазнi на вул. Фабрычную, былi знойдзены асколкi шкла белага i жоўтага колеру, восып празрыстага шкла i бурыя плямы, падобныя на кроў. Знойдзены таксама сляды тармажэння аўтамашыны i след яе ўдару аб дрэва, з якога ўзяты ўзоры фарбы чырвонага колеру”.

Як паказала экспертыза, шкло i фарба сапраўды належаць машыне Красоўскага. А “бурыя плямы, падобныя на кроў”, — па заключэннi экспертаў — кроў чалавека групы 0 (1). Геномная экспертыза з верагоднасцю 99,9998% устанавiла, што кроў належыць Вiктару Ганчару.

У сродках масавай iнфармацыi паведамлялi, што знайшоўся сведка, якi ў дзень знiкнення Ганчара i Красоўскага каля лазнi бачыў чырвоную БМВ, у якой сядзелi тры чалавекi. А жанчына, якая працавала ў лазнi, узгадала, што чула крыкi аб дапамозе, шум, мужчынскiя галасы...

З заключэння следчай групы:

“З вялiкай верагоднасцю можна зрабiць вывад аб тым, што аўтамашына Красоўскага А.С. была спынена пры выездзе з лазнi. Пасля чаго А.Красоўскi i В.Ганчар насiльна былi скрадзены нявысветленымi асобамi i звезены ў невядомым накiрунку. Аднак у ходзе следства не высветлены далейшы лёс Ганчара, Красоўскага, а таксама асоб, якiя iх скралi”.

З рапарта былога кiраўнiка Галоўнага ўпраўлення Крымiнальнай мiлiцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi генерала Мiкалая Лапацiка:

“Акцыя захопу i далейшага знiшчэння Захаранкi ажыццяўлялася групай ваеннаслужачага спецназа на чале з Паўлiчэнкам (камандзiр ваеннай часцi 3214). Па аналагiчнай камбiнацыi 16.09.1999 года Паўлiчэнка i яго група правялi акцыю захопу i знiшчэння В.Ганчара i А.Красоўскага. Мяркуемае месца пахавання трупаў — спецучастак на Паўночных могiлках”.

Як сцвярджае былы кiраўнiк СIЗА №1 Алег Алкаеў, Ганчар, Красоўскi i Захаранка былi забiты з так званага расстрэльнага пiсталета, якi выдаваўся па загадзе былога мiнiстра ўнутраных спраў Ю.Сiвакова.

З даклада спецдакладчыка Хрыстаса Пургурыдэса:

“Расстрэльны пiсталет, якi захоўваўся ў спадара Алкаева, якi ажыццяўляў у Беларусi смяротныя пакараннi, двойчы выдаваўся ў перыяды, якiя супадаюць са знiкненнямi Захаранкi 7 мая 1999 года, Ганчара i Красоўскага 16 верасня 1999 года.

Улады не могуць прадставiць альтэрнатыўнага тлумачэння часовых канфiскацый пiсталета".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: