Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фэст беларускай аўтарскай песні й паэзіі «Аршанская бітва-2006»
12:28, 08/09/2006

Традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песні й паэзіі “Аршанская бітва-2006” мае адбыцца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году – на беразе Дняпра блізу Воршы 9 верасня (пачатак а 19-й гадзіне) .

Да месца можна даехаць:

з чыгуначнага вакзала на аўтобусе ці маршрутцы № 11 да аўтавакзалу (канец маршруту).
Далей – аўтобусам “Орша - Дуброўна” да прыпынку “Гацькаўшчына”.
Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзалу проста да Гацькаўшчыны.
Таксама аўтобусам або маршруткай можна ад’ехаць ад прывакзальнае плошчы да прыпынку “Цэнтр”, затым ад Цэнтральнай плошчы, што ля “Дома торговли” (прыпынак за помнікам Леніну) можна сесці на аўтобус ці маршрутку “Орша – Дуброўна” і ехаць зноў жа да прыпынку “Гацькаўшчына”.

Ад прыпынку “Гацькаўшчына” да месца фэсту каля 1 км.

Спадарожныя цікавосткі: па два бакі Цэнтральнае плошчы знаходзяцца музей Уладзіміра Караткевіча і Прыдняпроўскі парк з помнікам Караткевічу на месцы хаты, дзе прайшло ягонае дзяцінства.

У парафіяльным касцёле Св. Язэпа (вул. Савецкая) захоўваецца копія ў натуральны фармат вядомай карціны ХVI ст. “Аршанская бітва”; да касцёла ад прывакзальнае плошчы можна даехаць маршрутам № 1 да прыпынку “Швейная фабрыка”.

Што трэба ведаць гледачу і ўдзельніку: фестываль традыцыйна адбываецца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году – левым беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго рэчкі Крапівенкі. Фэст ад пачатку быў задуманы як імпрэза выхаднога дня ў фармаце open air, таму пачынаецца вечарам бліжэйшай да 8 верасня суботы (сёлета гэта 9 верасня) і доўжыцца практычна ўсю ноч з тым, каб за нядзелю ўдзельнікі змаглі выспацца, адпачыць і спакойна дабрацца дадому. Трэба памятаць, што фэст праходзіць на адкрытым паветры на беразе ракі, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і пажадана дах над галавой (намёт). Запас дроў для вогнішча будзе на месцы.

Некалькі слоў з гісторыі: першы фестываль беларускай аўтарскай песні “Аршанская бітва” адбыўся ў 1991 годзе з ініцыятывы вядомага барда Андрэя Мельнікава і арганізацыйнай падтрымкі журналіста Юркі Копціка. З таго часу фэст нязменна праходзіў у азначаны час і азначаным месцы ва ўсе гады, за выключэннем 1994, 1996-1998 гадоў, для чаго былі сур’ёзныя прычыны. На “Аршанскай бітве” ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зміцер Бартосік, Зміцер Сідаровіч, гурт “Камелот”, Андрэй Хадановіч, Лера Сом, Лана Медзіч, Таццяна Барысік, гурт “Водар сусвет”, Анатоль Кудласевіч і многія, многія іншыя.

Болей можна прачытаць у сеціве:
http://radzima.org/pub/miesta.php?miesta_id1=viarvors
Мапы:
http://orshacity.narod.ru/map/orshamap/index2.html
http://www.emaps-online.com/rus_win/maps/oblast/
obl_vitebsk/regions/reg_orsha/cities/orsha/map.shtml


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: