Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 89 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыя супраць прымусовай падпіскі на «Советскую Белоруссию»
19:05, 08/09/2006

Сацыял-дэмакраты Аляксей Сабасцян і Язэп Палубятка правялі ў г. Масты акцыю пратэсту супраць прымусовай падпіскі насельніцтва на газету “Советская Белоруссия”.

6 верасня ў адным з паштовых аддзяленняў горада павінна была адбыцца сустрэча падпісчыкаў з супрацоўнікамі рэдакцыі. Каб завабіць патэнцыйных падпісчыкаў, тут жа павінен быў адбыцца розыгрыш прызу — мабільнага тэлефона. У назначаны час сюды прыйшло каля дзесятка пенсіянераў, у тым ліку былы пракурор раёна і былы другі сакратар райкаму кампартыі. Яны таксама мелі намер паўдзельнічаць у розыгрышы. Па службовых абавязках сюды з’явілася пяць супрацоўнікаў райвыканкаму, начале з кіраўніком ідэалагічнага аддзела. Прысутнічала каля дзесятка кіраўніўкоў гарадскіх арганізацый. Здавалася, што праводзіць нейкую акцыю сярод тых, хто не чытае ніякай прэсы, акрамя “СБ”, і тых, хто прымушае сваіх падначаленых падпісвацца на яе, не мае сэнсу. Аднак яна адбылася.

Напачатку Язэп Палубятка, апрануты ў чырвоную майку з выяваю палітвязня Александра Казуліна, распавёў прысутным пра заганны стыль артыкулаў газеты і прымусовыя метады падпіскі на яе. Затым звярнуўся да супрацоўнікаў рэдакцыі з запытаннем: “Дзе матэрыялы пра Аляксандра Казуліна?” Пасля чаго ён паказваў першую старонку “СБ” прысутным, ірваў яе і кідаў на падлогу. Паспрабавалі спыніць акцыю пратэсту начальнік раённага аддзялення “Белпошта” і начальнік штабу РАУС, які таксама прыйшоў сюды, каб займець мабільны тэлефон. Аднак спробы былі безвыніковыя. Пасля таго, як былі знішчаны набытыя ў шапіку экзапляры “СБ”, прысутным былі раздадзены календарыкі з партрэтам Казуліна. Пасля чаго Палубятка разарваў некалькі рэкламных экзэмляраў газеты, прывезеных сюды супрацоўнікамі рэдакцыі, і шматкі кінуў у сметніцу.

Арганізатарам імпрэзы давялося выклікаць нарад міліцыі, і толькі пасля таго, як прыехалі ахоўнікі “парадку”, пратэстанты пакінулі памяшканне. Міліцыя не праводзіла затрымання, а дала магчымасць ім спакойна сысці.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: