Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
7 верасьня камісія па справах непаўнагадовых пакарала штрафам у 3 базавых велічыні (93 тысяч бел.руб) бацькоў актывіста "Маладога Фронту" Зьміцера Ефімовіча за "злоснае ўхіленне ад выхавання сына". На камісіі доказамі з`явіліся налепкі і тлумачэнне іншага хлопца. Зьміцер падчас затрымання адмовіўся што-небудзь тлумачыць.
Для хлапца гэтае трэцяе затрыманне, таксама ён браў актыўны ўдзел у сакавіцкіх падзеях на Кастрычніцкай плошчы. Ён не здзіўлены вынікам разгляду ягонае справы на камісіі:
-- Гэта звычайная справа ў Беларусі, што моладзь, якая мае актыўную грамадзянскую пазіцыю караюць штрафам за ўдзел у палітычных мерапрыемстваў,распаўсюд альтэрнатыўнай інфармацыі. А тых маладзёнаў, якіх затрымлівалі за п`янкі, бойкі проста папярэджваюць выключэннем з БРСМ....Відавочна, што менавіта такая моладзевая праграма сёння з`яўляецца прыярытэтнай.
Нагадаем, што Зьміцера Ефімовіча, Бруцкага Дзяніса і Івана Шылу затрымалі ноччу 13 жніўня -- моладзевыя актывісты расклейвалі налепкі.