Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Тураве звольненая з працы актывіст выбарчай кампаніі Мілінкевіча 11:32, 08/09/2006
У Тураве (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) звольненая з працы Іна Зеніна – старшыня мясцовага грамадзкага эколяга-культурнага аб’яднаньня “Зямля продкаў” і мэтадыст Дома дзіцячай і юнацкай творчасьці. Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў І. Зеніна брала ўдзел у агітацыі за Аляксандра Мілінкевіча, вылучалася ў склад участковай камісіі шляхам збору подпісаў, удзельнічала ў назіраньні на выбарчым участку.
Зеніна – біёляг-пэдагог, апошнія 3 гады працавала мэтадыстам Дома дзіцячай творчасьці, а дагэтуль там жа кіравала гурткамі. Раней працяглы час была навуковым супрацоўнікам Прыпяцкага запаведніку. Сярод грамадзкіх справаў, ініцыятарам якіх была І. Зеніна – шматлікія экалягічныя і краязнаўчыя мерапрыемствы.
“Фармальна падставай для звальненьня стала тое, што я працавала часова - замест работніцы, якая была ў доўгатэрміновым адпачынку па дагляду за дзіцём. Аднак, я думаю, нашаму кіраўніцтву было вядома, што гэтая жанчына зьбіраецца працаваць у іншым месцы - калі мяне звольнілі, яна выйшла на працу ў Дом дзіцячай творчасьці толькі на 2 дні. Да таго ж, была магчымасьць перавесьці мяне зноў на гуртковую працу – вакансія маецца. Але яшчэ ў час выбараў загадчыца раённага аддзелу адукацыі Ганна Лукашэвіч сказала мне, што я, працуючы ў адукацыі, не павінна падтрымліваць А. Мілінкевіча”, – распавяла І. Зеніна www.belngo.info.