Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
1112 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генадзь Бураўкін не можа сустракацца з чытачамі
18:46, 11/09/2006

Полацкія ўлады параілі Радзе ТБМ не запрашаць на вечарыну "Гучы, роднае слова" паэта Генадзя Бураўкіна, які зьяўляецца сябрам "няправільнага" саюзу пісьменьнікаў. З-за гэтага частка сяброў ТБМ праігнаравала імпрэзу.

Гэта першае мерапрыемства, якое правяло ТБМ пасьля абраньня яго старшынёю спадарыні Валянціны Крук. Чатыры месяцы таму стаяла пытаньне ня толькі пра выбары кіраўніцтва, але і пра само існаваньне арганізацыі ў Полацку. Прычына – адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Аднак урэшце рэшт улады пайшлі насустрач і прадставілі яго ў бібліятэцы імя Янкі Купалы.

Валянціна загадвае ёй ужо шосты год. І ўвесь гэты час ніхто не хацеў дапамагчы з рамонтам памяшканьня. Перад уваходам у чытацкую залю на другім паверсе стаяла вялікая лужына. На поліэтыленавую плёнку са столі капалі кроплі вады. Сітуацыя выправілася толькі зараз, калі Таварыства беларускай мовы пачало наладжваць тут свае мерапрыемствы. Ёсць, праўда, мяркуюць, што гарвыканкам выдзеліў сродкі на рамонт дзіравага даху толькі дзеля таго, каб згладзіць сваю адмову на ўдзел у вечарыне вядомага паэта. Тым больш, у дні, калі Генадзь Бураўкін сьвяткаваў сваё сямідзесяцігодзьдзе, паведаміў www.bulletinonline.org.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: