Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рабочыя «Беларуськалія» пагражаюць акцыямі пратэсту
11:54, 12/09/2006

Салігорскіх шахцёраў пазбаўляюць права браць трохпрацэнтныя грашовыя пазыкі ў свайго прадпрыемства на будаўніцтва жыльля. Адпаведны загад зьявіўся ў канцэрне “Белнафтахім”. Гэтым жа дакумэнтам прапаноўваецца вырашаць жыльлёвыя праблемы працаўнікоў праз банкаўскія крэдыты, працэнтная стаўка якіх у чатыры разы вышэйшая.

Які загад падпісаў старшыня канцэрну Аляксандар Бароўскі, і чаму хвалююцца шахцёры, «Радыё Свабода» распавёў прафсаюзны актывіст Аляксандар Каралёў:

“Загад №701 ад 31.07 гэтага году. Ён ужо афіцыйна агучаны. Рэакцыя людзей адмоўная. Цяпер ідзе збор подпісаў сярод сяброў жыльлёва-будаўнічых каапэратываў, якія сфарміраваныя ў аб’яднаньні”.

Супрацоўніца жыльлёвага аддзелу адміністрацыі аб’яднаньня Тацяна Васільева кажа, што перадусім канфліктная сытуацыя разгараецца ў каапэратывах забудоўшчыкаў:

“Адзін каапэратыў у нас створаны й зарэгістраваны, але з-за фінансавага становішча пакуль захрас на месцы. Прафсаюз хімікаў і незалежны прафсаюз накіравалі звароты і ў канцэрн, і ў адміністрацыю прэзыдэнта, і ў аблвыканкам. У сваіх лістах яны сьцьвярджаюць, што мажлівыя акцыі пратэсту”.

У сваю чаргу прадстаўнік Салігорску ў Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў Віктар Бабаед нагадвае: ільготнае крэдытаваньне жыльля шахцёры адваявалі ў часе ранейшых мітынгаў ды страйкаў.

“Усе працаўнікі “Беларуськалія” карысталіся гэтым. Выключэньняў не было. Ёсьць калектыўная дамова між адміністрацыяй аб’яднаньня і прафсаюзамі. “Беларуськалій” павінен выконваць свае абавязацельствы”, -- кажа Бабаед.

Віктар Бабаед нагадвае, што незалежны прафсаюзны рух Беларусі ўзьнік менавіта на хвалі страйкаў у Салігорску. У 1992 годзе шахцёры не спускаліся ў забой 43 дні.

У лістападзе 2002 году ў Салігорску адбыўся 5-тысячны мітынг супраць забароны пералічваць складкі незалежным прафсаюзам празь безнаяўны разьлік.

Сёлета летам амаль 20 тысяч працаўнікоў аб’яднаньня атрымлівалі толькі траціну сваіх заробкаў з-за праблемы збыту прадукцыі. Спэцыялісты даводзяць, што фінансавыя страты перадусім і вымушаюць адміністрацыю скарачаць затраты. У тым ліку і на льготныя крэдыты.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: