Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



А.Мілінкевіч афіцыйна вылучаны кандыдатам на прэмію Сахарава
15:46, 12/09/2006

Сёньня ў Эўрапейскім парлямэнце ў часе надзвычайнага сумеснага паседжаньня камісіі ў міжнародных справах, камісіі разьвіцьця і падкамісіі правоў чалавека былі афіцыйна прадстаўленыя кандыдаты на ўзнагароду парлямэнту імя Андрэя Сахарава за 2006 год. Сярод 10 кандыдатаў ёсьць і лідэр беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе "Радыё Свабода".

Кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча на атрыманьне прэстыжнай прэміі імя Андрэя Сахарава вылучылі фракцыі Эўрапейскай Народнай партыі – Эўрапейскіх дэмакратаў, самая буйная фракцыя парлямэнту, і фракцыя "Група адзінства на карысьць Эўропы народаў".

Абгрунтоўваючы перад дэпутатамі выбар кандыдатам на атрыманьне ўзнагароды імя Сахарава Аляксандра Мілінкевіча, віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі (Эўрапейская Народная партыя – Эўрапейскія дэмакраты) заявіў, што справа, якой займаецца апазыцыйны лідэр – блізкая справе Сахарава, што Мілінкевіч здольны ўплываць на людзей. Акрамя гэтага Аляксандар Мілінкевіч, паводле віцэ-сьпікера, патрабуе міжнароднай аховы і змагаецца за агульныя вартасьці, на падставе якіх быў створаны Эўразьвяз.

“Гэтая ўзнагарода даецца за свабоду думак, а у цяперашняй Беларусі якраз вольныя толькі думкі”, – заявіла дэпутат Ганна Фольтын-Кубіцка ад Групы адзінства на карысьць Эўропы народаў.

У 2004 годзе узнагароду Эўрапейскага парлямэнту імя Андрэя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: