Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зачынілі апошнюю рэгіянальную беларускамоўную радыёперадачу
13:29, 12/09/2006

У Баранавічах на мясцовым радыё перастала выходзіць адзіная на ўсю краіну рэгіянальная беларускамоўная радыёперадача «Люблю наш край». Па вяртанні з летніх вакацый яе стваральнікі і вядучыя даведаліся, што цяпер за выхад перадачы ў эфір трэба плаціць. Прычым не толькі за тыя 30 хвілін, якія патрэбныя на эфір, але і за час, які траціцца на запіс. У месяц гэта выходзіць больш за 130 тысяч рублёў.

Перадача «Люблю наш край», якую стварала Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы, выходзіла ў эфір на працягу 10 гадоў. Там гучала беларуская мова, гасцямі былі літаратары, мастакі, знакамітасці з беларускай сталіцы. Вялі перадачу Алесь Горбач, Наталля Урублеўская, Людміла Малашчанка. Здавалася б, каму заміналі беларускія песні, беларускае слова? Тым не менш, «Белтэлекам» прыняў рашэнне, паводле якога за выхад у эфір трэба плаціць. Хаця ў тым, пра што распавядалі рэдактары і вядучыя, не было ні кропелькі рэкламы.

«Гэта гвалт над нашай мовай і нашай спадчынай, – гаворыць старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца ў інтэрв’ю “Еўрапейскага радыё для Беларусі”. – Людзі пасля выхаду перадачы ў эфір тэлефанавалі нам і дзякавалі. Шмат хто са слухачоў прапаноўваў свае сюжэты і тэмы. І вось перадачу па-сутнасці закрылі. Менавіта таму, што беларуская мова і беларуская культура зараз зусім не ў пашане не толькі на ўзроўні кіраўніцтва краіны, але і ў мясцовых вертыкальшчыкаў».

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: